З 23 да 26 ліпеня ва Узброеных Сілах Беларусі праходзіць праверка падраздзяленняў ракетных войск і артылерыі, піша газета ''Звязда''. У праверцы задзейнічаны 465-я ракетная брыгада і 336-я рэактыўная брыгада. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Цяпер падраздзяленні паспяхова здзейснілі шматкіламетровы марш і занялі пазіцыйны раён на Гожскім палігоне. Там яны да вечара пятніцы будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы. Кантрольныя заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войск і артылерыі, начальніка ўпраўлення ракетных войск і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Генадзя Казлоўскага.
эж