Згаданыя дакументы падпісалі сёння ў Менску віцэ-прэмʼеры дзвюх дзяржаў Уладзімір Дворнік і Элёр Ганіеў, паведамляе БЕЛТА.
Бакі таксама заключылі міжурадавыя пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве, аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцыяў, аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і навучанні.
Сярод дакументаў, падпісаных у Менску, былі таксама пагадненні аб супрацоўніцтве паміж профільнымі міністэрствамі і ведамствамі, якія дамовіліся супрацоўнічаць у галіне аховы навакольнага асяроддзя, сродкаў масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, у сферы навукі і тэхналогіяў, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў.
Міністэрствы абароны падпісалі пагадненне аб узаемнай перадачы сакрэтнай інфармацыі пры ажыццяўленні двухбаковага супрацоўніцтва, дзяржаўныя мытныя камітэты – пратакол аб узаемадзеянні ў сферы барацьбы з мытнымі правапарушэннямі.
юл