Беларуская Служба

Пад Ваўкавыскам моладзь пачысціла старыя габрэйскія могілкі

01.08.2019 17:14
Працы па добраўпарадкаванні вяліся ў рамках валанцёрскага летніка Беларускага таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, піша «Наша Ніва».
Добраўпарадкаванне могілак у Ізабелінеhttps://www.facebook.com/izabelinsynagogue/

Мястэчка Ізабелін, што на Ваўкавышчыне, – адзін з яскравых прыкладаў поліканфесійнасці Беларусі, а могілкі – яўнае сведчанне гэтага, бо тут габрэйскія, каталіцкія, праваслаўныя ды пратэстанцкія пахаванні месцяцца на адной лініі.

Першыя крокі па аднаўленні габрэйскіх могілак былі зробленыя яшчэ летась. Тады талакою прыбралі могілкі, пачысцілі ды апісалі мацэвы.

Сёлета ж тут адбыўся валанцёрскі летнік «Ізабелін-2019», ініцыяваны Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Пад кіраўніцтвам Юрася Меляшкевіча і Віталя Амяльковіча валанцёры таварыства і моладзь Ізабелінскай і Падароскай каталіцкай парафіяў расчысцілі большую частку тэрыторыі габрэйскіх могілак, прыбралі сутарэнні сінагогі ў Ізабеліне. Спецыялісты склалі азімутальны план могілак.

Летнік не абмяжоўваўся адной працай, удзельнікаў чакала насычаная культурная праграма, сустрэчы з выбітнымі грамадскімі дзеячамі.

Плануецца яшчэ адзін летнік у наступным годзе.

юл