Беларуская Служба

Лукашэнка даручыў паскорыць інтэграцыю з Расеяй

03.08.2019 11:02
Беларускі кіраўнік даручыў ураду прыспешыць узгадненне з Расіяй праграмы дзеянняў па паглыбленні інтэграцыі.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках нарады кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод разгляданых пытанняў на нарадзе абмяркоўвалася развіццё адносін з Расіяй. Паводле слоў прэмʼер-міністра, Аляксандр Лукашэнка больш падрабязна праінфармаваў членаў урада аб праведзеных нядаўна ў Санкт-Пецярбургу перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і даў даручэнне паскорыць работу над узгадненнем палажэнняў абноўленай праграмы дзеянняў.

«Усе першапачатковыя тэрміны, якія былі ўстаноўлены, павінны вытрымлівацца. Літаральна ўжо цяпер урад пачынае адпрацоўку са сваймі калегамі ўсіх пакуль яшчэ няўзгодненых пытанняў па паглыбленай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй», – расказаў Сяргей Румас.

Беларускі прэм’ер нагадаў, што бакам засталося ўзгадніць некалькі пытанняў па праграме дзеянняў. Як толькі гэта работа будзе завершана, пачнецца распрацоўка дарожных карт па сектарах. У лістападзе іх плануецца прадставіць кіраўнікам дзяржаў.

юл