Беларуская Служба

30 жніўня 2020 года беларусы будуць выбіраць прэзідэнта

05.08.2019 10:09
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала меркаваны тэрмін прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalne
Lidzija Jarmoszyna. Zdjęcie archiwalneWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 30 жніўня 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

«Прэзідэнцкая кампанія, хутчэй за ўсё, пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля – 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», – сказала Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, з аднаго боку, яшчэ будзе лета, але з іншага, 30 жніўня – час, калі большасць грамадзян вяртаюцца з водпускаў, прынамсі, людзі, у якіх ёсць дзеці, з'язджаюцца студэнты. Таму насельніцтва большай часткай будзе знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі. «Але гэта пакуль толькі меркаванне», – заўважыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.

Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада.

яс