Беларуская Служба

У Беларусі налічылі 7700 нарказалежных пацыентаў

10.08.2019 14:01
Гэтыя 7,7 тысячы – не агульная колькасць нарказалежных у краіне, а толькі колькасць тых, хто праходзіць лекаванне.
Drogenhndler heuern immer wieder Kuriere an, damit diese Kapseln mit Rauschgift schlucken und durch den Zoll schleusen.
Drogenhändler heuern immer wieder Kuriere an, damit diese Kapseln mit Rauschgift schlucken und durch den Zoll schleusen. cbsp.policja.pl

Колкасць пацыентаў з сіндромам залежнасці ад наркатычных рэчываў складае цяпер 7700 чалавек, перадае ''Радыё Свабода'', спасылаючыся на БелаПАН.  

Гэтыя 7,7 тысячы – не агульная колькасць нарказалежных у краіне, а толькі колькасць тых, хто праходзіць лекаванне. Звесткі атрыманыя ад Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэту, міністэрстваў аховы здароўя, унутраных справаў, інфармацыі, адукацыі, спорту і турызму.

У 2018 годзе ў Беларусі налічвалася 13,7 тысячы чалавек на ўліку як хворыя на наркаманію ці таксікаманію або як спажыўцы псіхаактыўных рэчываў, з іх 5,3 тысячы было ў Мінску.

На 1 ліпеня 2019 году 7,6 тысячы пацыентаў з сіндромам наркатычнай залежнасці былі пад назіраннем наркалагічнай службы, а яшчэ 5,1 тысяча – пад прафілактычным наглядам праз наступствы ўжывання наркотыкаў. Спажыўцы псіхаактыўных рэчываў не заўсёды трапляюць пад нагляд медыкаў і праваахоўнікаў.

эж