Беларуская Служба

Лукашэнка даручыў мабілізаваць усе сілы для ўборкі ўраджаю

12.08.2019 15:16
У цэлым па краіне на палях застаецца каля 20% ураджаю, на дадзены момант намалот ужо перавысіў 5,5 млн т збожжа.
W Polsce ubywa najmniejszych gospodarstw rolnych, ale nadal nieco połowa z nich liczy do 5 hektarów powierzchni.
W Polsce ubywa najmniejszych gospodarstw rolnych, ale nadal nieco połowa z nich liczy do 5 hektarów powierzchni. Pixabay

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько далажыў сёння Аляксандру Лукашэнку аб ходзе ўборачнай кампаніі, паведамляе сайт naviny.by.
Кіраўнік ведамства адзначыў, што аграрыі працуюць у складаных умовах надвор'я, што тармозіць працэс уборкі збожжавых (найбольшыя праблемы існуюць на Віцебшчыне, Міншчыне і Магілёўшчыне).

У цэлым па краіне на палях застаецца каля 20% ураджаю. На дадзены момант намалот ужо перавысіў 5,5 млн т збожжа.
Па стане на 12 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш чым з 1,7 млн га, што складае 79,8% ад запланаванага. Ўраджайнасць складае – 32 ц / га.

Лукашэнка падкрэсліў, што ход уборкі знаходзіцца на яго пастаянным асабістым кантролі. Кіраўнік дзяржавы даручыў міністру мабілізаваць усе сілы і зрабіць усё магчымае для таго, каб з пакінутых плошчаў ураджай быў прыбраны з мінімальнымі стратамі.

эж