Беларуская Служба

Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка-ўцекача з Гародні

13.08.2019 16:17
Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка-ўцекача з Гародні: ён не даплаціў дзяржаве падаткаў на 1 мільён 200 тысяч рублёў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: KlausHausmann/pixabay.com/CC0 Public Domain

Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка-ўцекача з Гародні, які ён не даплаціў дзяржаве падаткаў на 1 мільён 200 тысяч рублёў, паведамляе „Радыё Рацыя”.

Паводле Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, былы заснавальнік прыватнай кампаніі на працягу сямі гадоў ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць.

Ён закупляў і прадаваў розныя тавары за наяўныя грошы, але здзелкі афармляў па падробленых бухгалтарскіх дакументах, – піша belnovosti.by. У падатковыя справаздачы таксама траплялі ілжывыя дадзеныя. У выніку ў казну дзяржавы былі не выплачаныя падаткі на вялікую суму.

Калі ў дачыненні да былога прадпрымальніка пачалі крымінальную справу, ён ужо пражываў у Партугаліі. Сёлета ў чэрвені Партугалія выдала ўцекача. Цяпер мужчына ўтрымліваецца пад вартай.

Крымінальную справу разгледзіць суд Ленінскага раёна. Максімальнае пакаранне паводле часткі 2 артыкула 243 КК РБ – 7 гадоў пазбаўлення волі.

аз