Беларуская Служба

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі сёння зніжаецца да 9,5% гадавых

14.08.2019 12:56
Гэтае рашэнне Нацбанк патлумачыў тым, што ў другім квартале 2019 года стала больш павольнай інфляцыя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

14 жніўня ў Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання – з 10% да 9,5%. Такое рашэнне 7 жніўня прыняло праўленне Нацбанка. Стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 11,5 да 10,75% гадавых, па дэпазіце авернайт – з 8,5 да 8,25% гадавых, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэтае рашэнне Нацбанк патлумачыў тым, што ў другім квартале 2019 года стала больш павольнай інфляцыя. Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка, прысвечанае грашова-крэдытнай палітыцы, запланаванае на 6 лістапада.

Летась стаўка рэфінсавання зніжалася двойчы, апошні раз у чэрвені 2018-га (з 10,5 да 10%). У 2017-м стаўка зніжалася восем разоў, апошні раз – у кастрычніку.

вс