Мемарыяльная дошка, прысвечаная Марыі Качыньскай, будзе адкрыта ў касцёле ў Нарачы на поўначы Беларусі. Жонка прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, якая загінула разам з ім у Смаленскай катастрофе ў 2010 годзе, была ахрышчана менавіта ў мясцовым касцёле святога Андрэя Апостала.
Мемарыяльная дошка будзе адкрыта 22 жніўня, на 77-годдзе з дня нараджэння Марыі Качыньскай. У цырымоніі возьме ўдзел галава беларускіх каталікоў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і намеснік спікера польскага Сейма Рышард Тарлецкі (Ryszard Terlecki).
Марыя Качыньска нарадзілася 21 жніўня 1942 года ў леснічоўцы, недалёка ад горада Кабыльнік - цяпер гэта частка курортнага горада Нарач, размешчанага сярод азёр. Да вайны гэтыя землі ўваходзілі ў склад Другой Рэчы Паспалітай.
Дом не захаваўся, засталіся толькі падмуркі.
З ініцыятывай ушанаваць Марыю Качыньскую выступілі жыхары Нарачы і мясцовыя прыхаджане, і гэтую ідэю падтрымала польскае пасольства ў Беларусі.
Уладзімір Пац/аз