Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра чэргі грузавікоў на мяжы з Літвой. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на БелТА, сёння з 9:00 да 18:00 паводле беларускага часу літоўская мытная служба абнаўляе праграмныя прадукты. Гэта паўплывае на хуткасць афармлення грузавога транспарту.
У ДПК просяць перавозчыкаў улічваць гэтую інфармацыю і па магчымасці абіраць альтэрнатыўныя кірункі для перасячэння мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.
Паводле стану на 10:00 у «Каменным Логу» на выездзе з Беларусі чакаюць 300 грузавікоў, у «Катлоўцы» – 60, у «Беняконях» – 215, у «Прывалцы» – 248. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.
вс