Беларуская Служба

Роўна 28 гадоў таму Беларусь стала незалежнай 

25.08.2019 09:12
Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі.
nz zdjęcie ilustracyjne
n/z zdjęcie ilustracyjne Shutterstock.com / Yerchak Uladzimir

25 жніўня 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона, нагадвае газета ''Наша ніва''. Адметна, што гэта таксама была нядзеля.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам годам раней, 27 ліпеня 1990-га.

А вось статус закона дакумент атрымаў 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі.

19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.

эж