Беларуская Служба

Падчас жніва загінуў камбайнёр

25.08.2019 13:31
 Прачышчаная жатка пачала рухацца і зацягнула камбайнёра, які атрымаў смяротныя траўмы і сканаў на месцы здарэння.
Kombajn rolniczy, w który podczas prac polowych uderzył piorun
Kombajn rolniczy, w który podczas prac polowych uderzył piorunPAP/Jacek Bednarczyk

Трагедыя адбылася ў Лепельскім раёне, перадае «Еўрарадыё». Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале напісаў, што здарэнне адбылося ў суботу 24 жніўня каля 14:40.

53-гадовы мужчына падчас працы вырашыў прачысціць жатку камбайна. Ён выйшаў з кабіны, але матор машыны не заглушыў. Прачышчаная жатка пачала рухацца і зацягнула камбайнёра, які атрымаў смяротныя траўмы і сканаў на месцы здарэння.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі камбайнёраў і ўзялі неабходную дакументацыю. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Таксама ў ведамстве нагадваюць пра неабходнасць выконваць правілы аховы працы.

эж