Работу над дарожнай картай структурных рэформ у Беларусі, якую дапамагае рыхтаваць Сусветны банк, плануюць завяршыць у чацвёртым квартале бягучага года, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.
„Сёння сапраўды мы працуем над абнаўленнем гэтай дарожнай карты. Чакаем, што гэта чацвёрты квартал бягучага года”, - сказаў Дзмітрый Крутой, адказваючы на пытанне аб тэрмінах яе падрыхтоўкі.
У ліпені на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын паведаміў, што па дарожнай карце павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі засталося не так шмат рознагалоссяў. Урад Беларусі прапанаваў Сусветнаму банку завяршыць яе ўзгадненне ў верасні 2019 года. А далейшая падрыхтоўка да падпісання, як паведамлялася, будзе ісці да канца года.
Працаваць над дарожнай картай рэформ урад і Сусветны банк пачалі ў студзені 2019 года. Раней кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер растлумачыў, што пры падрыхтоўцы дакумента падтрымка банка будзе ахопліваць пяць асноўным напрамкаў: дзяржаўныя расходы, энергетычная галіна, дзяржаўныя прадпрыемствы, фінансавы сектар, сістэма сацыяльнай абароны і забеспячэння.
аз