Беларуская Служба

У Ракаве што каля Мінска прайшоў 4-ы фестываль беларускай і польскай культур «Ракаўскі фэст» (ФОТА)

26.08.2019 13:49
Падчас мерапрыемства была адкрытая табліца, прысвечаная раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясэцкага. 
Кірмаш падчас фэстуфота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

У Ракаве што каля Мінска прайшоў 4-ы фестываль беларускай і польскай культур «Ракаўскі фэст». Падчас мерапрыемства была адкрытая табліца, прысвечаная раману «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясэцкага. У міжваенны час пісьменнік быў звязаны з Ракавам, а ў сваіх творах апісваў тагачасную савецка-польскую мяжу, дзейнасць разведак і кантрабандыстаў. Дарэчы, сам Пясэцкі быў афіцэрам польскай разведкі, а ў пэўны перыяд свайго жыцця займаўся таксама кантрабандай.

Табліцу адкрыў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі разам з прадстаўнікамі мясцовых улад.

На «Ракаўскім фэсце», у прыватнасці, былі паказаныя карціны, намаляваныя падчас мастацкага пленэру, які прайшоў у вёсцы Багданава што каля Ракава, дзе нарадзіўся вядомы мастак Фердынанд Рушчыц. Удзел у пленэры прыняла моладзь з Беларусі, Літвы і Польшчы.

вс


. .

. .
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (у светлым касцюме) Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі (у светлым касцюме)
. .