Мінскі метрапалітэн 26 жніўня перайшоў на зімовы рэжым працы. Як паведамілі на прадпрыемстве, цяпер у гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у 2 хвіліны. Пра гэта паведамляе «Тэлеграф».
Летні рэжым, пры якім быў павялічаны інтэрвал руху, увялі 1 ліпеня ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку ў сярэднім на 100 – 120 тысяч чалавек.
Цяпер жа напярэдадні навучальнага года, з завяршэннем летняга сезону, у Мінск вяртаецца значная колькасць грамадзян, і пасажырапаток у метро павялічваецца, заявілі ў метрапалітэне.
вс
здымае мае ілюстрацыйны характар