Беларуская Служба

На фэст LIDBEER з Мінска ў Ліду пусцяць дадатковы цягнік

26.08.2019 17:03
За праезд у купэйным вагоне давядзецца заплаціць 10 рублёў 75 капеек, у плацкартным – 7 рублёў 79 капеек.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock / 09196924

У сувязі з правядзеннем у Лідзе фэсту LIDBEER Беларуская чыгунка пусціць дадатковы цягнік Мінск-Ліда, інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу перавозчыка.

Цягнік №693 адправіцца з Мінска 7 верасня ў 12:14 і прыбудзе ў Ліду ў 15:41.

Назад наведвальнікі фэсту змогуць вярнуцца цягніком №694 уначы 8 верасня: ён адправіцца ў 1:15 і прыбудзе ў сталіцу ў 5:28.

За праезд у купэйным вагоне давядзецца заплаціць 10 рублёў 75 капеек, у плацкартным – 7 рублёў 79 капеек.

Нагадаем, што падчас фэсту плануецца адкрыццё помніка князю Гедыміну.

вс