Беларуская Служба

У ліпені сярэдняя зарплата беларусаў склала амаль 550 долараў у эквіваленце

26.08.2019 18:04
Разам з гэтым стаіць задача па павелічэнню даходаў супрацоўнікаў бюджэту: яны павінны складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне паказчыка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

Сярэдняя намінальная налічаная зарплата (да ўтрымання падаткаў і збораў) беларусаў у ліпені 2019 года склала 1128,5 рублёў, паведамілі ў Белстаце. Пра гэта паведамляе партал «Тэлеграф» са спасылкай на агенцтва БелТА.

Беларускі ўрад мае намер утрымліваць сярэднія заробкі беларусаў на ўзроўні вышэй за 1000 рублёў. У чэрвені памер сярэдніх заробкаў складаў 1080,5 рубля.

Разам з гэтым стаіць задача па павелічэнню даходаў супрацоўнікаў бюджэту: яны павінны складаць не менш за 80% ад сярэдняга па краіне паказчыка.

Таксама вядзецца праца над змяненнем сітуацыі з неапраўдана нізкімі заробкамі на прадпрыемствах.

вс