Беларуская Служба

Памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы наведае Беларусь

27.08.2019 08:18
Нагадаем, што кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што афіцыйны Мінск сёлета зняў абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў.
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentu
Mińsk, pomnik Lenina przed siedzibą rządu i parlamentupixabay.com

На гэтым тыдні ў Беларусь павінен прыбыць дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, перадае "Еўрарадыё".

З кім сустрэнецца прадстаўнік амерыканскага кіраўніцтва і якія пытанні стаяць на парадку дня, у выданні не паведамляюць.

Візіт Болтана называецца апошнім знакам у размарожванні сітуацыі з краінай, якую часта характарызуюць як "апошнюю дыктатуру Еўропы".

Нагадаем, што кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў, што афіцыйны Мінск сёлета зняў абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў. Таксама вядуцца перамовы пра вяртанне ў Беларусь амерыканскага амбасадара.

эж