Беларуская Служба

Гродна прыме чэмпіянат Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод леснікоў

27.08.2019 09:52
Чакаецца, што ўдзел у турніры возьмуць каля 350 спартсменаў з 15 краін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/pasja1000

У жніўні 2020 года Гродне пройдзе чэмпіянат Еўропы па спартыўным арыентаванні сярод работнікаў лясной гаспадаркі, паведаміў старшыня Гродзенскай абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання Эдвард Ародзь, піша газета ''Звязда''.

Чакаецца, што ўдзел у турніры возьмуць каля 350 спартсменаў з 15 краін. Трасы для спаборніцтваў будуць пракладзены ў маляўнічых месцах у Гродне і ваколіцах.

"Спартыўнае арыентаванне - прыкладны спорт для многіх прафесій, якія звязаны з працай на мясцовасці, уменнем чытаць карту. Сярод іх і праваахоўнікі, і ваенныя, і ратавальнікі, і, вядома, работнікі лясной галіны. Профільны чэмпіянат праводзіцца на працягу многіх гадоў. Удзел і перамогі ў ім прэстыжныя", - распавёў Эдвард Ародзь. Ён падкрэсліў, што ёсць арыенціроўшчыкі і сярод беларускіх леснікоў, а таксама студэнтаў профільных навучальных устаноў.

эж