На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Арына Сабаленка (14-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла першую ракетку свету аўстралійку Эшлі Барці, інфармуе Еўрарадыё.
Тэнісісткі сустракаліся ў паўфінале спаборніцтваў. Беларуска выйграла дзве партыі – 7:5, 6:4.
Саперніцай Сабаленкі ў фінальным матчы будзе пераможца супрацьстаяння Элісан Рыск (ЗША) – Петра Квітава (Чэхія).
Дарэчы, летась Сабаленка выйграла тэнісны турнір ва Ухані.
аев/вс