Беларуская Служба

Вольгу Кавалькову хочуць аштрафаваць за ўдзел у пікеце памяці

30.09.2019 12:02
Пікет адбыўся ў дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.
     16 .
Вольга Кавалькова на пікеце памяці 16 верасня.Фота з Facebook

Сустаршыню аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову хочуць прыцягнуць на адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе Вясна

Такім мерапрыемствам палічылі пікет памяці зніклых палітыкаў, які прайшоў 16 верасня падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

27 верасня Вольга Кавалькова атрымала позву ў Цэнтральны РУУС, дзе яе чакалі яшчэ 24 верасня для складання пратакола па артыкуле 23.34 КаАП. Хутчэй за ўсё пратакол на актывістку склалі без яе прысутнасці. Калі будзе суд – пакуль невядома.

Пікет адбыўся ў дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Акрамя Мікалая Казлова на ім прысутнічалі больш за дзесяць палітыкаў і актывістаў. Да пікетоўцаў прыйшоў з папярэджаннем прадстаўнік выбарчай камісіі па Старавіленскай акрузе ў № 105. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў.

18 верасня Мікалая Казлова выклікалі ў акруговую камісію і там вынеслі папярэджанне. Хоць Казлоў сцвярджаў, што расследаванне палітычных знікненняў – частка яго перадвыбарчай праграмы, аднак камісія палічыла гэта агітацыяй.

ав