Беларуская Служба

Дэпутат Анісім заклікае аднавіць ордэн Кастуся Каліноўскага

30.09.2019 13:22
Узнагарода існавала ў Беларусі з сярэдзіны 1990-х. Ордэнам Каліноўскага збіраліся ўзнагароджваць за самаадданы ўчынак, мужнасць і адвагу пры выратаванні людзей, падчас стыхійных бедстваў і г. д. Аднак яго так ніхто не атрымаў. У 2004-м узнагароду скасавалі.
Konstanty Kalinowski
Konstanty KalinowskiDomena publiczna

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім напісала прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу пра аднаўленне ордэна Кастуся Каліноўскага. Палітык далучыла да ліста праект законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон »Аб дзяржаўных узнагародах Беларусі« па пытанні аб заснаванні ордэна Кастуся Каліноўскага», перадае Еўрарадыё.

Анісім нагадала Румасу, што ў інтэрнэце збіраюцца подпісы за вяртанне ордэна. «Дзейнасць Кастуся Каліноўскага зрабіла найвялікшы ўплыў на развіццё беларускага грамадства і ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці», – піша дэпутат.

Узнагарода існавала ў Беларусі з сярэдзіны 1990-х. Ордэнам Каліноўскага збіраліся ўзнагароджваць за самаадданы ўчынак, мужнасць і адвагу пры выратаванні людзей, падчас стыхійных бедстваў і г. д. Аднак яго так ніхто не атрымаў. У 2004-м узнагароду скасавалі.

22 лістапада ў Вільні на могілках Росы перапахаваюць парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў па паўстанні 1863-1864 гадоў. Нядаўна прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярталіся да літоўскіх уладаў з просьбай перапахаваць Каліноўскага ў Беларусі.

эж