Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла падрабязнасці аўтааварыі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, перадае Еўрарадыё.
Паведамленне пра ДТЗ паступіла ад медыкаў 7 кастрычніка ў 8:35. Выявілася, што службовы аўтобус МАЗ, які перавозіць па тэрыторыі завода работнікаў прадпрыемства, рухаўся па галоўнай дарозе. У аўтобусе быў кіроўца і 12 пасажыраў.
Па другаснай дарозе ехаў грузавы аўтамабіль "Мэрсэдэс", які не саступіў дарогу службоваму аўтобусу. Пры сутыкненні аўтобус перакуліўся на бок. Аднаго з пасажыраў ад удару выкінула праз акно і прыціснула аўтобусам. Ён загінуў.
Па меддапамогу звярнулмся 11 чалавек. Кіроўцы аўтобуса і грузавіка пры ДТЗ не пацярпелі.
эж