Інфармацыя пра высылку з Беларусі ваеннага аташэ амбасады Расіі Рамана Спірыдонава не адпавядае рэчаіснасці, заявіў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, адказваючы на пытанні журналістаў на канферэнцыі «Мінскага дыялогу» 7 кастрычніка ў Мінску.
«Абсалютна не адпавядае рэчаіснасці інфармацыя, – сказаў ён. – Гэта планавая замена. У яго скончылася дыпмісія. Нават не ўяўляю, адкуль узяліся гэтыя здагадкі».
Па словах Мезенцава, прызначэння новага ваеннага аташэ ў пасольстве чакаюць да канца года.
На мінулым тыдні журналіст Арцём Гарбацэвіч са спасылкай на крыніцы паведаміў у сваім телеграм-канале, што Спірыдонаў высланы «за дзейнасць, якую не назавеш дыпламатычнай».
ав