Беларуская Служба

Міліцыя занялася мастаком, які ў Мінску прыйшоў на выставу голым

09.10.2019 12:08
Міліцыя мусіць даць прававую ацэнку акцыі мастака.
.
.Фота з акаўнту Аляксея Кузьміча ў Facebook

Мастаком Аляксеем Кузьмічом, які ў Мінску прыйшоў на сваю выставу голым, занялася міліцыя. Ён прыкрываў палавыя органы шыльдай  "Міністэрства культуры". Кузьміч патлумачыў, што такім чынам пратэставаў супраць цэнзуры з боку Мінкульту і Нацыянальнга цэнтра сучаснага мастацтва, перадае Еўрарадыё. 

У сваю чаргу чыноўнікі  Цэнтра сучаснага мастацтва заявілі, што Кузьміч "дапусціў дзеянні, якія абражаюць Міністэрства культуры". Таксама яны нанеслі "значныя страты дзелавой рэпутацыі" цэнтра.

Міліцыя мусіць даць "прававую ацэнку" акцыі мастака. Нацыянальны цэнтр заяўляе, што ён да яе не мае ніякага дачынення і "рэзка асуджае любыя дзеянні і акцыі, якія праяўляюць цынічную непавагу да грамадства і яго дзяржаўных інстытутаў".

эж