Беларуская Служба

КХП-БНФ падала заяўку на Дзяды

10.10.2019 16:45
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя – БНФ падала заяўку на правядзенне мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды.
  , 1989 .
Мітынг у Курапатах, 1989 г.CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2052035

КХП-БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінскі аблвыканкам на правядзенне традыцыйных мемарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды 3 лістапада.

Заяўнікі плануюць правядзенне шэсця і мітынга ў традыцыйным фармаце, паведамляе „Новы Час”.

У Беларусі Дзяды — дзень памінання продкаў, карані якога палягаюць у язычніцтве.
Палітычны фармат гэты дзень набыў 30 кастрычніка 1988 года, калі ўпершыню адбылося шэсце ў Курапаты. Такім чынам дзень памінання продкаў прыяднаўся да дня памяці ахвяр савецкіх рэспрэсій.

У той дзень каля Усходніх могілак міліцыя зладзіла брутальны разгон удзельнікаў акцыі, але не здолела спыніць шэсце да ўрочышча.

Летась шэсце на Дзяды ў Мінску прайшло ў трыццаты раз. Ужо традыцыйна ўдзельнікі збіраюцца ля Мінскага гадзіннікавага заводу блізу станцыі метро „Парк Чалюскінцаў”, і ідуць са сцягамі, крыжамі і кветкамі ва ўрочышча Курапаты, дзе адбываецца жалобны мітынг.

аз