Беларуская Служба

Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў госці

11.10.2019 08:31
У сваім лісце Лукашэнка падкрэсліў, што перамовы на вышэйшым узроўні паказалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падзячны ліст і запрасіў яго ў госці, перадаеЕўрарадыё, спасылаючыся на TUT.by.

Кіраўнік Беларусі падзякаваў калегу за цёплы прыём дэлегацыі ў Жытоміры. На мінулым тыдні там прайшоў Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падчас яго адбылася сустрэча Лукашэнкі і Зяленскага.

У сваім лісце Лукашэнка падкрэсліў, што перамовы на вышэйшым узроўні паказалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.

"Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", — дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка запрасіў Зяленскага прыехаць у Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час.


эж