Беларуская Служба

Цэлюлозны завод у Светлагорску атрымаў дазвол на працу

11.10.2019 14:13
Дзяржпрамнагляд выдаў станоўчае заключэнне на завод па вытворчасці беленай цэлюлозы ў Светлагорску, які ўводзіцца ў эксплуатацыю. 
Макета цэлюлознага завода ў Светлагорскуhttps://gomel.mchs.gov.by/novosti/283448/?_ga=2.156168891.1252298265.1570625115-129736597.1490709413


Дзяржпрамнагляд выдаў станоўчае заключэнне на завод па вытворчасці беленай цэлюлозы ў Светлагорску, які ўводзіцца ў эксплуатацыю. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу МНС. 

Дзяржаўныя інспектары абследавалі 38 сасудаў, якія працуюць пад празмерным ціскам, 2 катлы (у тым ліку адзіны ў краіне содарэгенерацыйны кацёл), 5 трубаправодаў пары ціскам да 9,2 МПа, 3 ліфты, 4 грузапад'ёмныя краны, а таксама сістэмы газазабеспячэння і газаспажывання. Выяўленыя парушэнні і недахопы былі выпраўленыя ў самы кароткі тэрмін.

Грамадскія актывісты Светлагорска пратэстуюць супраць адкрыцця экалагічна шкоднай вытворчасці, але ўлады да іх словаў не прыслухоўваюцца. 

яс