У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Сёлета у фэйсбуку запусцілі кампанію па збору сродкаў на акцыю, - паведамляе Наша ніва.
Ахвяраваць можна адной кнопкай — уводзіш толькі дадзеныя карткі і суму, якую хочаш пералічыць.
За два дні на «Ноч расстраляных паэтаў» сабралі больш за $1600 — 81% ад патрэбнай сумы. Грошы ахвяравалі 90 чалавек. Сярод іх — дырэктар «Кінаконга» Андрэй Кім, дырэктар «Арт-сядзібы» Алесь Снег, актывіст Антон Матолька, выкладчыца Юлія Чарняўская.
«Цяпер выдадзены плакаты, флаеры, плануем яшчэ буклеты і іншую прадукцыю. Калі што са сродкаў застанецца, будзем перадаваць іх на іншыя праекты па тэме Курапатаў і расстрэльнай ночы», — паведаміў Зміцер Дашкевіч.
яс