Па індэксе харчовай бяспекі Беларусь займае 44-ю пазіцыю сярод 113 краін, піша Белта. У СНД Беларусь лідзіруе па атрыманні на душу насельніцтва бульбы (у 2018 годзе – 618 кг), мяса (129 кг), малака (775 кг).
На аднаго жыхара Беларусі ў 2018 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва краіна апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Украіну, Арменію і Расію – у 3,2-3,7 раза.
Гандлёвая сетка Беларусі ў поўнай меры забяспечвае насельніцтва харчовымі таварамі. За восем месяцаў бягучага года арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на суму 15 мільярдаў рублёў. У структуры рознічнага тавараабароту такія тавары складалі 51,4 працэнта.
Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 78,3 працэнта, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасцю задавольваецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.
юл