Беларуская Служба

Рух салідарнасці «Разам» прыме ўдзел у перапахаванні Каліноўскага

14.10.2019 15:11
Алена Талстая: Мы заклікаем беларусаў прымаць як мага больш шырокі ўдзел у гэтых падзеях.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: stux /pixabay.com/CC0 Public Domain

22-га лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Рух салідарнасці „Разам” плануе прыняць у гэтых мерапрыемствах актыўны ўдзел. Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння Сойму руху, які адбыўся ў Гродне,паведамляе „Радыё Рацыя”.

„Мы абмеркавалі нашыя дзеянні 22-га лістапада ў Вільні. Мы заклікаем беларусаў прымаць як мага больш шырокі ўдзел у гэтых падзеях. Мы арганізуем нашых сябраў і прыхільнікаў, каб арганізавана аўтобусам прыехалі ў Вільню. Мы будзем рабіць запыт на візавую падтрымку для сябраў, якія прымуць удзел”, - сказала сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая.

Грамадскія актывісты з руху разгледзелі на сваім пасяджэнні Сойму палітычную сітуацыю ў Беларусі і пацвердзілі свой удзел у агульнанацыянальнай кампаніі „Свежы вецер”.

аз