Некалькі дзясяткаў падпісчыкаў прыйшлі ва ўпраўленне мінскай ДАІ падтрымаць відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара канала «Краіна для жыцця», інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на Радыё «Свабода». 6 кастрычніка яго каманда арганізавала стрым з пікета Мікалая Статкевіча на плошчы Свабоды.
Пазней супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль Ціханоўскага, даставілі яго ў Ленінскае РУУС і склалі адміністрацыйны пратакол за таніраванае шкло ў машыне (усе астатнія іх падазрэнні не пацвердзіліся).
Па позве ў ДАІ відэаблогер павінен быў прыйсці 14 кастрычніка. Сяргей Ціханоўскі лічыць сябе невінаватым, ён заклікаў сваіх падпісчыкаў падтрымаць яго. І адгукнулася шмат людзей. Сярод 30 чалавек былі не толькі мінчукі, але і жыхары Гродна, Гомеля, Ліды. Яны прысутнічалі на разглядзе адміністрацыйнай справы і воплескамі падтрымлівалі Ціханоўскага.
Штраф склаў 12,75 рубля. Відэаблогер назваў прысуд «цыркам» і «фарсам».
«Сказалі, што мяне, аказваецца, ніхто не затрымліваў, – распавядае Сяргей Ціханоўскі. –...Я думаю, яны хацелі адабраць наша абсталяванне, з дапамогай якога мы вялі стрым. Альбо проста запалохаць».
вс