Праваабаронца Павел Левінаў, уключаны ў склад абласной выбарчай камісіі, запатрабаваў роўнасці правоў для рускамоўных і беларускамоўных выбаршчыкаў. Ён прапанаваў, каб на афіцыйных сайтах райвыканкамаў Віцебшчыны паведамленні дубляваліся па-руску і па-беларуску. Таксама Павел Левінаў прапанаваў, каб інфармацыя пра выбары размяшчалася і ў сацыяльных сетках – для зручнасці выбаршчыкаў, паведамляе Радыё «Рацыя».
Прапановы Паўла Левінава наконт пашырэння ўжывання беларускай мовы былі разгледжаныя на апошнім пасяджэнні абласной выбарчай камісіі. Старшыня камісіі Дзмітрый Хома заявіў, што адсутнасць матэрыялаў пра выбары на беларускай мове не парушае дзейнага выбарчага заканадаўства.
На думку сакратара камісіі Святланы Ільюшчанкі, руская мова людзям «раднейшая» за беларускую, бо Віцебшчына знаходзіцца блізка да мяжы з Расіяй. Пасля такіх высноваў кіраўніцтва ўсе прысутныя члены абласной выбарчай камісіі, апрача Паўла Левінава, прагаласавалі за выключна рускамоўны варыянт інфармацыі пра выбары.
вс