15 кастрычніка ў адной з гасцініц горада Мінска была затрыманая грамадзянка Расіі Ганна Багачова, якая знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданова. Зараз расіянка адпушчаная, інфармуе «Тэлеграф».
Грамадзянка Расіі праходзіць па справе аб умяшанні ў амерыканскія выбары. Яна ўваходзіць у спіс з 13 грамадзян Расіі, якім выставілі абвінавачанні пасля расследавання спецпрокурора ЗША Роберта Мюлера справы аб умяшанні ў амерыканскія выбары.
вс
здымак мае ілюстрацыйных характар