Чарговыя заняткі курсаў «Мова нанова» прайшлі ў Віцебску не ў памяшканні, а на вольным паветры: вядоўцы прапанавалі гараджанам наведаць дабрачынную беларускамоўную экскурсію па гістарычных мясцінах абласнога цэнтру. Яе кошт быў сімвалічны – усяго 1 рубель, але ахвотныя маглі заплаціць і болей, бо ўсе сабраныя сродкі арганізатары вырашылі перадаць прытулку для бадзяжных жывёлаў, паведамляе Радыё «Рацыя».
Выкладчыца кафедры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Юлія Бахір падрыхтавала і правяла экскурсію бясплатна.
Курсы «Мова нанова» і раней далучаліся да гэтай ініцыятывы. Але экскурсія з ахвяраваннем сродкаў – гэта новы фармат, сказала вядучая курсаў Таццяна Дубоўская.
Дабрачынныя экскурсіі для падтрымкі прытулку сталі ў Віцебску традыцыйнымі: іх пачалі праводзіць розныя ўстановы і грамадскія ініцыятывы, і за апошнія два месяцы ў горадзе прайшлі ўжо тры мерапрыемствы такога кшталту.
вс