Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам, паведамляе Радыё «Свабода».
Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Еўропа, якая паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расія і Украіна – разам з Венгрыяй, Польшчай, Румыніяй, Турцыяй і краінамі Балканскага паўвострава.
Краіны Балтыі як складнік еўразоны (Euro Area) трапілі ў «Развітыя эканомікі» (Advanced Economies). Астатнія краіны, што раней уваходзілі ў СССР, трапілі ў групу «Азія, якая паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Asia).
Акрамя названых, МВФ таксама дзеліць свет на групы «Лацінская Амерыка і Карыбы», «Сярэдні Усход і Цэнтральная Азія» і «Субсахарская Афрыка».
Групы для еўрапейскіх краін, што не развіваюцца, у МВФ няма. Пры тым фонд прагназуе, што ў 2020 годзе рост валавага ўнутранага прадукту ў Беларусі практычна спыніцца (прагноз Сусветнага банку толькі крыху больш аптымістычны).
вс