Валянцін Цішко з Маладзечна, які прасіў Мінінфарм праверыць на экстрэмізм газету «Вечерний Могилев», зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, перадае Белсат.
Пра гэта ён паведаміў на сваей старонцы ў Facebook. «Стаміўся ад таго, што, вырашаючы лёс краіны, нас з вамі не пытаюцца», – так Цішко тлумачыць свой намер.
«Я іду не адзін. Разам са мной каманда спецыялістаў руху «За Свабоду» і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Разам з вамі мы пераможам. І дэпутат, і ўлада – слугі народу», – напісаў ён.
Сёлета Цішко звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі з патрабаваннем праверыць 14 артыкулаў газеты «Вечерний Могилев» на прыкметы экстрэмізму. У артыкулах змяшчаліся рэзка крытычныя выказванні на адрас ЛГБТ-супольнасці, а таксама заклікі да фізічнага гвалту над гомасексуальнымі асобамі.
У чэрвені камісія Мінінфарму выявіла экстрэмізм у 2 артыкулах, аднак гэтага хапіла, каб распачаўся судовы працэс супраць газеты.
эж