Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама праводзіць перапіс. Там вырашылі падлічыць членаў арганізацыі. У наступным годзе БАЖ адзначае сваё 25-годдзе, паведамляе Радыё «Рацыя».
Задача перапісу не толькі ў тым, каб зразумець, колькі ў арганізацыі сапраўды актыўных членаў, але і больш даведацца пра інтарэсы людзей, з якіх складаецца журналісцкая арганізацыя, кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» – добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ працуе з восені 1995 года.
вс