Беларуская Служба

Распрацаваныя рэкамендацыі, каб педагогі маглі вызначаць прыкметы ўжывання дзецьмі наркотыкаў

30.10.2019 15:15
Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Беларусі пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Міністэрства аховы здароўя навучае педагогаў распазнаваць наркатычнае апʼяненне ў вучняў, распавёў у эфіры СТВ міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях процідзеяння распаўсюду наркотыкаў і прафілактыкі наркаманіі, пра што піша Белсат.

«Мы цяпер распрацавалі метадычныя рэкамендацыі для таго, каб педагогі ў школах маглі вызначаць прыкметы ўжывання дзецьмі псіхаактыўных рэчываў», – паведаміў Каранік.

Міністр прызнаў, што сёння ў грамадстве не заўсёды хапае інфармацыі.

«На сённяшні дзень сапраўды, магчыма, не хапае інфармацыі аб тым, што практычна ва ўсіх дзяржаўных аптэках і ў крамах медтэхнікі ёсць тэсты, якія дазваляюць вызначыць, што ваш блізкі ўжываў найбольш распаўсюджаныя псіхаактыўныя рэчывы.

Пра гэта мала хто ведае. І калі ў маці паўсталі пытанні, што, магчыма, яе дзіця ўжывае такія рэчывы, яна можа гэты тэст купіць і праверыць», – сказаў міністр.

Ён падкрэсліў, што найбольш эфектыўны метад барацьбы з нарказалежнасцю – прафілактыка. Бо нягледзячы на выкарыстанне сучасных методык, частата рэцыдываў дасягае 80-85%.

нг