Начальнік упраўлення Следчага камітэту па Мінску генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік накіруецца ў Брэст, дзе ўзначаліць абласное ўпраўленне СК. Новым кіраўніком сталічнага ўпраўлення стаў былы кіраўнік СК па Гомельскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско. У Гомлі кіраўніком упраўлення прызначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў, перадае тэлеканала Белсат.
З Мінску ў Віцебск накіруецца генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў. У сваю чаргу Менскае абласное ўпраўленне СК узначаліць генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да апошняга часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці. Былы кіраўнік Віцебскага Следчага камітэту Уладзімір Шалухін, генерал-маёр юстыцыі, пераедзе ў Магілёў.
У прэсай службе кіраўніка краіны адзначаецца, што ратацыя ладзіцца з мэтай «развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне».
эж