Беларуская Служба

У школах з'явяцца кіраўнікі па ваенна-патрыятычнаму выхаванню

31.10.2019 14:33
Мінадукацыі хоча ўдасканаліць формы і метады патрыятычнага выхавання навучэнцаў, у тым ліку навесці парадак у школах.
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У беларускіх школах плануюць увесці новую пасаду – кіраўніка па ваенна-патрыятычнай адукацыі. Ён у тым ліку будзе займацца дапрызыўнай падрыхтоўкай, паведамляе tut.by.

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінадукацыі, магчымасць увесці пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычнаму выхаванню разглядаюць, каб удасканаліць формы і метады патрыятычнага выхавання навучэнцаў, у тым ліку каб навесці парадак у школах.

Плануецца, што гэты спецыяліст будзе каардынаваць пытанні дапрызыўнай падрыхтоўкі, узаемадзейнічаць з камандзірамі вайсковых частак, падраздзяленняў, начальнікамі факультэтаў. Таксама ён будзе рыхтаваць вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў рэспубліканскай спартакіядзе па праграме зімовага і летняга мнагаборʼя «Абаронца Айчыны».

Гэты спецыяліст будзе надаваць увагу і патрыятычнай адукацыі, каб у юнакоў і дзяўчат сфармаваць патрыятычную свядомасць і маральна-псіхалагічныя якасці для абароны Айчыны.

ав