Беларуская Служба

Цяпер беларусы змогуць вывучыць Кодэкс аб шлюбе і сям'і на роднай мове

31.10.2019 17:02
У Беларусі пераводзяць заканадаўчыя акты на беларускую мову.
.
.Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі

У Беларусі пераводзяць заканадаўчыя акты на беларускую мову. Ужо ёсць Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб шлюбе і сямʼі на мове, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БелТА.

Кодэкс аб шлюбе і сямʼі на беларускай мове можна знайсці на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, хутка там жа зʼявіцца і Выбарчы кодэкс.

У цэлым у Беларусі налічваецца больш за 20 кодэксаў. З іх на беларускай першапачаткова быў прыняты толькі адзін – Кодэкс аб культуры.

Перакладам важных для рэспублікі дакументаў на беларускую мову займаецца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

ав