Беларуская Служба

У школьнікаў пачаліся восеньскія канікулы

01.11.2019 09:31
У Беларусі ў гэтым годзе ў школах вучацца больш за 1 млн 30 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 115 тыс. першакласнікаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/sebra

Восеньскія канікулы ў беларускіх школах пройдуць з 1 па 9 лістапада, паведамляе газета Звязда.

Шмат мерапрыемстваў у дні школьных канікул будуць прысвечаны Году малой радзімы. "Гэта можа быць праца па навядзенні і падтрыманні парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый, разнастайныя культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы і інш. Традыцыйна актывізуецца турысцка-краязнаўчая і пошукава-даследчая дзейнасць, валанцёрскі рух", - адзначылі ў Міністэрстве адукацыі.

Мінадукацыі рэкамендуе школам надаць на канікулах увагу працоўнай і прафарыентацыйнай рабоце. Арганізаваць яе можна ў актыўным супрацоўніцтве з прафесійнымі каледжамі, ВНУ, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У Беларусі працягваецца героіка-патрыятычная акцыя "Вялікай Перамозе - 75!". "Рэкамендуецца працягнуць працу з навучэнцамі па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў, па стварэнні віртуальных маршрутаў і карт-схем памятных месцаў ваеннай гісторыі", - сказалі ў Мінадукацыі.

Акрамя таго, міністэрства нацэльвае школы на тое, каб максімальна задзейнічаць адукацыйны патэнцыял бацькоўскіх клубаў, ужываючы актыўныя формы работы, індывідуальныя кансультацыі і гутаркі.

У Беларусі ў гэтым годзе ў школах вучацца больш за 1 млн 30 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 115 тыс. першакласнікаў.

эж