Беларуская Служба

Апошняга кандыдата-праціўніка акумулятарнага завода ў Брэсце знялі з выбараў

01.11.2019 13:24
Камісія аргументавала такое рашэнне шэрагам парушэнняў з боку кандыдата. 
Актывіст Уладзімер МарозФота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Па выніках пасяджэння камісіі Брэсцкай-Памежнай выбарчай акругі на чале з Надзеяй Зайцавай пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Мароз, паведамляе Радыё Свабода.

Камісія аргументавала такое рашэнне шэрагам парушэнняў з боку кандыдата. Напрыклад, не спадабалася тое, што Уладзімір Мароз у сваёй праграме напісаў наступнае:

«Мы сутыкнуліся з несправядлівым судом, міліцэйскім бязмежжам, бязьдзеяньнем чыноўнікаў…». Адна з чальцоў камісіі наўпрост заявіла, што такія выказваньні «падрываюць статус нашай дзяржавы». Гэтаксама камісія палічыла, што ініцыятыўная група Уладзіміра Мароза распаўсюдзіла ўлёткі з заклікам «змяніць карумпаваную ўладу».

Зрэшты, кандыдат і актывісты сцвярджаюць, што гэта правакацыя і хтосьці гэтым займаецца ад іх імя. Камісія выслухоўваць аргументы не стала.

эж