Беларуская Служба

Праз расійскі нафтавы манеўр у Беларусі вырастуць кошты на бензін

02.11.2019 09:54
Беларусь і Расія яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы.
Benzyny drożeją średnio o 10 - 11 grl, olej napędowy o 11 grl i autogaz o 4 gl
Benzyny drożeją średnio o 10 - 11 gr/l, olej napędowy o 11 gr/l i autogaz o 4 g/lPixabay

Адсутнасць кампенсацыі стратаў Мінску ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі прывядзе да росту коштаў на нафтапрадукты ў Беларусі. Пра гэта заявіў падчас «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Кіраўнік Мінфіну падкрэсліў, што падатковы манеўр уплывае на вонкавую канкурэнтаздольнасць і на ўнутраныя цэны на нафтапрадукты, паведамляе тэлеканал Белсат.

Гэта, паводле яго, найбольшае негатыўнае наступства для нафтаперапрацоўчых заводаў, звязанае з манеўрам.

Міністр таксама паведаміў, што сітуацыя будзе ўплываць на бюджэт, бо магчымасці краіны падтрымліваць узровень прафіцыту скарачаюцца. Але, на яго думку, бюджэт адаптуецца да гэтых умоваў.

Беларусь і Расія яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня на сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыем Сянько. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што расейскі падатковы манеўр зменшыў паступленні ад вывазных мытаў за нафтапрадукты.

эж