Прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што яму дзіўна чуць выказванні, падобныя заяве Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яго краіну ўцягвалі ў розныя войны, нагадаўшы, што ў гэтых канфліктах агульныя продкі баранілі сваю зямлю ад інтэрвентаў, паведамляе Наша Ніва, спасылаючыся на Інтэрфакс.
«Мы ні ў якім разе не павінны кідаць хоць нейкі цень на подзвіг нашых продкаў, якія абаранялі сваю зямлю. Яны жылі на тэрыторыі сучаснай Расіі або Беларусі, але абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках свайго ўдзелу ў дзелавым інвестыцыйным саміце АСЕАН і ўсходнеазіяцкім саміце.
Па словах кіраўніка расійскага ўрада, так было і ў 1812 годзе, так было і ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.
Раней у інтэрв'ю казахстанскаму тэлеканалу «Хабар», кажучы пра Вайну 1812 года, Першую сусветную і Другую сусветную, Лукашэнка заявіў: «Гэта не нашы былі войны».
эж