Беларуская Служба

Лукашэнка прыбыў у Вену

12.11.2019 09:27
Таксама адбудуцца перамовы са старшынём Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангам Саботкай і сустрэчы ў фармаце вячэры с лідарам Аўстрыйскай народнай партыі Зэбаст’янам Курцам.
   .
Лукашэнка ў венскім аэрапорце. Фота – president.gov.by

Распачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнку ў Аўстрыю. У венскім аэрапорце кіраўніка Беларусі сустрэла міністарка эканамічнай палітыкі Аўстрыі Элізабет Удальф-Штробль, міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей, а таксама амбасадары Беларусі і Аўстрыі Алена Купчына і Алоізія Вергетэр, паведамляе тэлеканал Белсат, спасылаючыся на прэс-службу Лукашэнкі.

Адразу з аэрапорту Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Вену, дзе ўсклаў вянок да помніка савецкім жаўнерам.

Плануецца, што 12 лістапада ў Вене адбудуцца перамовы Лукашэнкі з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Бэленам. У цэнтры ўвагі, як адзначае прэс-служба кіраўніка краіны, будуць не толькі гандлёва-эканамічныя, але і палітычныя пытанні: стасункі Беларусі і ЕЗ, у тым ліку ў межах Усходняга партнёрства.

Таксама адбудуцца перамовы са старшынём Нацыянальнай рады Аўстрыі Вольфгангам Саботкай і сустрэчы ў фармаце вячэры с лідарам Аўстрыйскай народнай партыі Зэбаст’янам Курцам.

эж