Беларуская Служба

У Гродне ўчастковая камісія адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад АГП

12.11.2019 13:09
Назіральніца напісала скаргу на дзеянні ўчастковай камісіі, якую камісія спачатку адмовілася прымаць.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гродне зафіксаваны першы інцыдэнт падчас датэрміновага галасавання, паведамляе spring96.org. Камісія выбарчага ўчастку №38 Занёманскай выбарчай акругі №49, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлю Більдзюк.

Ва ўчастковай камісіі (яе старшыня - дырэктар школы Таццяна Дрозд) прадстаўніцу АГП адмовіліся рэгістраваць назіральніцай на той падставе, што пратакол вылучэння ад гарадской арганізацыі партыі не змяшчае афіцыйнай пячаткі.

Між тым Грoдзенская гарадская арганізацыя АГП не мае пячаткі, але дзейнічае легальна, у адпаведнасці з заканадаўствам. Згодна з дадаткам 19 да Пастановы ЦВК №30, афармленне такіх пратаколаў па вылучэнні назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі не патрабуе пячаткі.

Кардынатар назіральнікаў Сяргей Верамеенка пазваніў у ЦВК і распавёў пра сітуацыю. У ЦВК паабяцалі разбяруцца.

Назіральніца напісала скаргу на дзеянні ўчастковай камісіі. Камісія спачатку адмовілася прымаць і скаргу Наталлі Більдзюк, аднак у выніку прыняла.

аз