Эксперты склалі рэйтынг беларускіх гарадоў, паведамляе „Радыё Рацыя”. „Цэнтр новых ідэй” падрыхтаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў за 2019 год у пяці вымярэннях. У рэйтынг увайшлі толькі тыя беларускія гарады, у якіх больш за 50 тысяч чалавек, — у спісе аказаліся 23 населеныя пункты.
Аўтары вылучылі 20 паказчыкаў, з якіх пяць ключавых: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, узровень жыцця, празрыстасць кіравання, турыстычная прывабнасць.
У агульным рэйтынгу Мінск заняў першае месца, набраўшы 82 балы. На другім месцы Гродня – 73 балы, далей Брэст, Салігорск і Віцебск. Затое па якасці жыцця Гродна абагнала сталіцу, а па дэмаграфічнай устойлівасці ў лідарах увогуле раённы цэнтр — Жлобін, Мінск па гэтым паказчыку толькі на восьмай пазіцыі.
аз